EN BY
Brief senden
nach Belarus

Беларуская

У Беларусі пасьля выбараў напачатку жніўня 2020 года дзяржава ажыцьцяўляе жорсткія гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да людзей, якія мірна пратэстуюць супраць відавочна непраўдзівых афіцыйных вынікаў выбараў. Людзі патрабуюць правядзеньня новых выбараў пры стварэньні вольных умоў для іх. З таго часу былі арыштаваны і часова затрыманы дзясяткі тысяч чалавек. У дачыненьні да больш чым за 400 чалавек улады ўзбудзілі палітычна матываваныя крымінальныя справы. Ім пагражае пазбаўленне волі на шмат гадоў.

Гэтым людзям патрэбна падтрымка. Для іх няма нічога горай, чым быць забытымі, калі ім пагражаюць гадамі турэмнага зьняволеньня за дзеяньні, якіх яны не зьдзяйсьнялі.

Таму па ініцыятыве Пратэстанцкай царквы Германіі (EKD), Нямецкага таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы (DGO), сумесна з праваабарончым центром "Вясна", стартавала акцыя 100хСалідарнасць. Грамадскія дзеячы Германіі заклікаюць да неадкладнага вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі. Яны выказваюць салідарнасць з усімі людзьмі ў Беларусі, якія выступаюць за свабодныя выбары, дэмакратыю, прававую дзяржаву і правы чалавека. #WeStandBYyou!

100xSolidarität салідарна з праграмай падтрымкі палітычных зняволеных #WeStandBYyou праваабарончай арганізацыі Libereco Partnership for Human Rights.